«Паездка ў Амерыку 2» () — амерыканская кінакамедыя 2021 года. Сіквел фільма «Паездка ў Амерыку» (1988). Галоўную ролю адыграў Эдзі Мёрфі. У ім таксама зняліся Арсеніа Хол (як і Мёрфі ў розных ролях), Джэрмэйн Фаўлер, Леслі Джонс, Трэйсі Морган, Кікі Лэйн, Шэры Хідлі, Тэяна Тэйлар, Уэслі Снайпс і Джэймс Эрл Джонс. Фільм стаў апошнім кіназ’яўленнем Джэймса Эрл Джонса і Луі Андэрсана перад іх смерцю ў 2024 і 2022 гадах адпаведна.

Першапачаткова фільм планавалася выпусціць у кінатэатрах кампаніяй Paramount Pictures, але з-за пандэміі COVID-19 правы на яго распаўсюджванне былі прададзены Amazon Studios. Amazon выпусціў яго ў лічбавым фармаце праз Amazon Prime Video 5 сакавіка 2021 года. Фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў. Як і яго папярэднік, фільм быў намінаваны на 94-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» за найлепшы грым і прычоскі.

Сюжэт 30 гадоў прайшло пасля паездкі Акіма ў Амерыку. У Замундзе ўсё спакойна: кароль Джафэ Джофер усё яшчэ на троне, краіна квітнее, а ўжо немалады прынц шчасліва жанаты і выхоўвае трох дачок. Вось толькі генерал з суседняй Некстдорыі не прапускае нагадаць Акіму аб адсутнасці ў таго спадчынніка і сватае свайго сына да старэйшай прынцэсы. Раптам шаман аб’яўляе, што ў Штатах жыве незаконнанароджаны сын Акіма, і яго трэба хутчэй прывезці ў Замунду. Акім з верным памагатым Сэмі зноў адпраўляецца ў Амерыку.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2021 года Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Рамантычныя кінакамедыі Катэгорыя:Кінакамедыі 2021 года