PMPV MiSu — шасціколавы мінастойкі бронетранспарцёр фінляндскай вытворчасці.
Гісторыя Бранявік распрацаваны для Сіл абароны Фінляндыі ў якасці магчымай замены бронетранспарцёраў XA-180. Першая версія была выпушчаная ў 2015 годзе, а вопытная вытворчасць пачалася ў 2017 годзе. БТР быў распрацаваны з улікам прастаты эксплуатацыі, простай канструкцыі і нізкіх выдаткаў на тэхнічнае абслугоўванне. Знешні выгляд і канфігурацыя PMPV Misu аналагічныя большасці колавых MRAP.
Бронетранспарцёры вырабляюцца на заводзе Toijala Works у горадзе Акаа.
Назва Мянушка аўтамабіля «MiSu» на фінскай «Mi ina Su ojattu» (мінастойкі), а «PMPV» азначае «абаронены шматмэтавы транспартны сродак».
Апісанне Асноўная надбудова ў асноўным вырабляецца з бранявой сталі таўшчынёй ад 6 да 12 мм, узмоцненай падшэўкай Exote. Дно ўзмоцнена для супрацьміннай абароны, пярэднія вокны куленепрабівальныя. Аўтамабіль мае колавую формулу 6×6. Поўны прывад і добра едзе па бездаражы. Можа пераадольваць уздымы да 60%.
З’яўляецца цалкам амфібійным.
Краіны-эксплуатанты
Крыніцы
Катэгорыя:Транспартныя сродкі, прадстаўленыя ў 2015 годзе Катэгорыя:Бронетранспарцёры