Аляксандр Дормідонтавіч Ганевіч () — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік 1 класа.
Біяграфія Нарадзіліся 26 мая 1963 года ў Лідзе. Скончыў Усурыйскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае каманднае вучылішча, дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі і дыпламатычную школу Міністэрства замежных спраў Германіі.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1993 годзе. Тады ён працаваў трэцім сакратаром у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Працаваў там да 1996 года ў якасці другога сакратара і начальніка аддзела службы дзяржаўнага пратакола. У 1996 годзе быў прызначаны першым сакратаром-консулам Пасольства Беларусі ў Германіі, Берлін. У нямецкім пасольстве працаваў да 2003 года, пасля чаго вярнуўся ў МЗС Беларусі і працягнуў працу ў якасці загадчыка сектара пратакольных мерапрыемстваў, намеснікам начальніка службы — начальнікам аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола. У 2003 годзе стаў саветнікам па палітычных пытаннях пасольства Беларусі ў Швейцарыі, Берн. З 2008 па 2011 гады — саветнік, кансультант аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 2011 годзе быў прызначаны генеральным консулам Беларусі ў Мюнхене. Там у консульстве працаваў да 2016 года, пасля чаго быў прызначаны намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.
25 чэрвеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Швейцарыі. 1 верасня ўручыў даверчыя граматы Федэральнаму прэзідэнту Швейцарыі Сіманеце Самарузе.
Жанаты, двое дзяцей.
Валодае беларускай, рускай і нямецкай мовамі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Консулы Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Швейцарыі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі