Pit Pawlaw — рок-гурт створаны вядомым беларускім музыкам Пітам Паўлавым.
Пад такой назвай выдадзены альбом «Zbroja. Zołata. Kabiety.» Гурт сыграў серыю канцэртаў у Беларусі. Аснову рэпертуару складаюць песні з альбому «Zbroja. Zołata. Kabiety.» і гурта GARADzKIJA, а таксама аўтарскія пераклады песень, якія ўваходзяць у дадатковую частку цыклу «Zbroja. Zołata. Kabiety.» пад назвай Kantrabanda.
Пасля рэлакацыі Піта Паўлава ў Польшчу гурт Pit Pawlaw даў некалькі канцэртаў у Варшаве. Тэлекампаніяй TVP Polska была створана тэлевізійная версія альбому Zbroja. Zołata. Kabiety. Трансляцыя адбылася 1 студзеня 2023 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі