Э́нса Нікала́с Пе́рэс (; нар. 22 лютага 1986, Майпу, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рывер Плэйт» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Кар’ера Клубная Пачаў кар’еру выступамі за мясцовы клуб «Дэпартыва», за які гуляў яго бацька. Прафесійна займацца пачаў у клубе «Гадой-Крус», за які забіў першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. У 2007 годзе далучыўся да клуба «Эстудыянтэс».

8 чэрвеня 2011 года ігрок перайшоў у склад партугальскай «Бенфікі». Сума пераходу склала паводле чутак, каля 5,5 млн еўраÁguias compram metade do passe de Enzo Pérez. A Bola.. Пасля сур’ёзнай траўмы калена атрыманай у адборачным матчы Лігі чэмпіёнаў, Перэс быў аддадзены ў арэнду назад у «Эстудыянтэс», дзе выступаў на працягу шасці месяцаўEnzo Pérez emprestado ao Estudiantes da Argentina. desporto.pt.msn.com.. Пазней вярнуўся ў партугальскі клуб, дзе стаў асноўным іграком цэнтру паўабароны, гуляючы на гэтай пазіцыі разам з Неманьем Мацічам.

Яго выступы прыцягнулі ўвагу іншых клубаў, а галоўны трэнер «Бенфікі» Жоржы Жэзуш назваў Перэса мозгам каманды, якога цяжка будзе замяніцьEnzo tem um caráter muito forte. Desporto.sapo.. 6 ліпеня 2014 года Энца быў прызнаны найлепшым іграком сезону партугальскае лігіEnzo Perez eleito melhor jogador da época passada. MaisFutebol.

2 студзеня 2015 года «Валенсія» падпісала Перэса за 25 млн еўраEnzo Pérez é o 10.º argentino mais caro da história. A Bola. Дэбют іграка прыпаў на хатнюю перамогу «кажанаў» у матчы супраць мадрыдскага «Рэалу» (2:1).

Міжнародная У нацыянальнай зборнай Аргенціны дэбютаваў 30 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы, які скончыўся перамогай аргенцінцаў з лікам 2:0.

Дасягненні «Эстудыянтэс»: Чэмпіён Аргенціны: 2010(а) Уладальнік Кубка прафесійнай лігі Аргенціны: 2024 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2009

«Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2014, 2015 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014 Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2014 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2014

«Рывер Плэйт»: Чэмпіён Аргенціны: 2021, 2023 Уладальнік Кубка Аргенціны: 2017, 2019 Уладальнік Суперкубка Аргенціны: 2017, 2019 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2018 Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2019

Крыніцы

Спасылкі Профіль на ESPN Статыстыка на National Football Teams

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гадой-Крус Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт