Серхіа Гарсія дэ ла Фуэнтэ (; нар. года, Барселона, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, нападнік.
Кар’ера Клубная Гуляў за юнацкія каманды «Барселоны», затым правёў два сезоны за фарм-клуб, у якім вызначыўся высокай выніковасцю, 34 галы ў 59 матчах трэцяга іспанскага дывізіёна. За асноўную каманду «Барселоны» правёў усяго 4 матчы ў сезоне 2003—2004 гадоў пасля чаго сышоў з клуба. У сезоне 2004—2005 гадоў выступаў за аўтсайдэра Ла Лігі «Левантэ», дзе з'яўляўся іграком асноўнага складу.
З 2005 года гуляў за клуб «Сарагоса», выходзячы ў стартавым складзе або на замену. У сезоне 2007—2008 гадоў адгуляў усе 38 матчаў, але арагонскі клуб не ўтрымаўся ў Ла Лізе. У пачатку сезона 2008—2009 гадоў хадзілі чуткі аб зацікаўленасці Гарсіі шэрагам англійскіх клубаў, як «Ліверпул», «Тотэнхэм Хотспур», «Вест Хэм Юнайтэд» і «Сток Сіці».
1 верасня 2008 года ў апошнія хвіліны трансфернага акна, пасля бесперапынных чуткаў, Гарсія падпісаў кантракт з «Рэал Бетысам»Betis build with Sergio García . UEFA.comSergio García: "Poco a poco se puede estar más arriba". Marca, які заплаціў за іграка каля 10 млн еўра. Свой першы гол забіў за свой новы клуб 27 верасня ў хатнім матчы супраць «Рэал Мадрыд»Real Betis 1–2 Real Madrid . ESPN Soccernet.
Міжнародная Выступаў за розныя юнацкія і моладзевыя зборныя Іспаніі, у складзе якіх дасягнуў шэрагу поспехаў. За асноўную зборную правёў два матчы, з іх адзін — на пераможным для іспанцаў чэмпіянаце Еўропы 2008 года супраць зборнай Грэцыі.
Дасягненні «Аль-Раян»: Чэмпіён Катара: 2016
Іспанія Чэмпіён Еўропы: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на афіцыйным сайце ФК «Эспаньёл» Профіль на BDFutbol Статыстыка на National Football Teams Профіль на сайце Transfermarkt
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барселоне Катэгорыя:футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Левантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Раян