Microsoft Azure або проста Azure — платформа воблачных вылічэнняў, створаная кампаніяй Microsoft. Прапануе глабальную інфраструктуру захавання даных, распрацоўкі праграм і кіравання імі для прыватных асоб, кампаній і дзяржаўных органаў.

Першая версія Azure была прадстаўлена на канферэнцыі Professional Developers Conference у кастрычніку 2008 года пад кодавай назвай «Праект Чырвоны Сабака». Праект быў афіцыйна запушчаны як Windows Azure у лютым 2010 года і пазней перайменаваны ў Microsoft Azure 25 сакавіка 2014 года.

Azure прапануе больш за 600 сэрвісаў з выкарыстаннем мадэляў SaaS, IaaS, PaaS і г.д. Сярод іх сэрвіс віртуальных машын Azure Vitual Machines, сэрвіс хостынга вэб-сайтаў Azure Web Sites, сэрвіс ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Microsoft Entra ID, сэрвісы баз даных Azure SQL Database і Azure Cosmos DB і многія іншыя.

Azure можа забяспечыць узровень абслугоўвання (SLA), які гарантуе 99,9 % даступнасці для праграм і даных, размешчаных на платформе.

Крыніцы

Катэгорыя:Microsoft Катэгорыя:Воблачныя платформы Катэгорыя:Воблачныя вылічэнні Катэгорыя:Папярэджанні CS1: date і year