Барыс Якаўлевіч Гамер — беларускі інжынер-канструктар.
Біяграфія Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1955 года працаваў у Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце, дзе займаў пасаду галоўнага інжынера праекта (ГІП).
Прафесійная дзейнасць Аўтар (у калектыве) праектаў чыгуначнага паштамта з багажным аддзяленнем у Мінску, піянерскіх лагераў на 400 і 720 месцаў на возеры Нарач, 132- і 129-кватэрных жылых дамоў па вуліцы Кульман, стаматалагічнай паліклінікі ў Мінску, паліклінікі ў Асіповічах, Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі ў Мінску, кінатэатра «Перамога» ў Оршы, комплексу цэнтральнай раённай бальніцы ў Слуцку.
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Літаратура
Катэгорыя:Інжынеры-канструктары Беларусі