«Бліскучыя сёдлы» () — постмадэрнісцкая чорная камедыя, пародыя на вестэрн, знятая ў 1974 годзе Мелам Бруксам.

Фільм атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў і гледачоў, быў намінаваны на тры прэміі «Оскар» і сёння лічыцца класікай камедыі. Фільм займае шостае месца ў спісе Амерыканскага інстытута кінамастацтва «100 самых смешных амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў па версіі AFI» і быў прызнаны «культурна, гістарычна або эстэтычна значным» Бібліятэкай Кангрэса і абраны для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў у 2006 годзе.

Сюжэт Чыгунка павінна прайсці праз мястэчка Рок Рыдж. Але як выгнаць мясцовых жыхароў з горада, калі хочаш украсці ў іх зямлю? Заслаць самую адчайную банду галаварэзаў… і прызначыць новага чарнаскурага шэрыфа, які працягне не больш за суткі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі 1974 года Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Вестэрны ЗША Катэгорыя:Фільмы пра расізм Катэгорыя:Фільмы ЗША 1974 года Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros.