План з Санкт-Галена — гэта вядомы сярэдневяковы малюнак ідэальнай мадэлі кляштара, створаны ў пачатку IX стагоддзя. Захоўваецца ў бібліятэцы кляштара Святога Гала.

Гэта адзіны архітэктурны чарцёж ад часу падзення Заходняй Рымскай імперыі ў V стагоддзі да XIII стагоддзя на тэрыторыі лацінскай Еўропы. План лічыцца швейцарскім нацыянальным здабыткам і дагэтуль выклікае жывую цікаўнасць сярод гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і архітэктараў праз сваю арыгінальнасць, прыгажосць і магчымасць зазірнуць на раннюю сярэдневяковую культуру.

Апісанне План паказвае бенедыкцінскі кляштар з усімі неабходнымі будынкамі (цэрквы, жылыя дамы, стайні, кухні, майстэрні, бровары, шпіталі і г.д.), але не адлюстроўвае нейкі канкрэтны кляштар, як меркавалася раней. Некаторыя дэталі на плане выражаюць хутчэй адносіны паміж будынкамі, чым адпавядаюць архітэктурным нормам той эпохі.

План намаляваны ў скрыпторыі ў Райхенау ў 830-х гадах і прысвечаны Гозберту (Gozbertus), плябану Санкт-Галена з 816 па 836 гады.

План створаны на пяці сшытых пергаментах памерам 113×78 см. Будынкі намаляваны чырвонымі чарніламі, подпісы карычневымі (гаворка ідзе пра 350 подпісаў, часткова ў вершаванай форме, напісаных двума рознымі почыркамі). З боку ёсць прысвячэнне плябану Гозберту. План зроблены ў незвычайным маштабе 1:192. З задняга боку ў 12 стагоддзі было запісана «Жыццё Святога Марціна» аўтарства Сульпіцыя Севера.

З планам звязаны пэўныя нявызначанасці: напрыклад, існуе меркаванне, што гэта копія страчанага арыгіналу, ці што гэта — не праца аднаго чалавека, а твор калектыўнай манаскай працы.

Даследаванні і адкрыцці План даў багата інфармацыі пра жыццё ў Сярэднявеччы. Напрыклад, у сталовай (рэфекторыі) адсутнічае ацяпленне — каб манахі не атрымлівалі празмернага задавальнення ад ежы. У спальні (дарміторыі), разлічанай на 120–150 манахаў, іхніх гасцей і наведвальнікаў, колькасць прыбіральняў была большай, чым звычайна нават у наш час.thumb|200px|Схема плана

і у 1979 годзе апублікавалі трохтомную працу «План Святога Гала». Яна лічыцца самай падрабязнай па гэтай тэме. Паводле Хорна план з’яўляецца копіяй арыгінальнага чарцяжа ідэальнага кляштара, створанага падчас двух каралінгскіх рэфармісцкіх сінодаў у Ахене ў 816–817 гадах. Мэтаю гэтых сінодаў было стварэнне сеткі бенедыкцінскіх кляштараў у Каралінгскай імперыі, якія б служылі процівагай місіянерам з Брытаніі і Ірландыі.

Па гэтым плане ўжо было створана мноства мадэляў. У 1965 годзе Эрнэст Борн і таварышы стварылі мадэль для выстаўкі «Эпоха Карла Вялікага» ў Ахене. Гэта мадэль стала асновай шэрагу наступных. Апошні раз мадэль была створана пры дапамозе праграманага забеспячэння CAD.

Літаратура

Reinhardt Hans, Der St.Galler Klosterplan, St.Gallen 1952 (=92. Neujahrsblatt, hrsg. von Historischen Verein des Kantons St.Gallen). Duft Johannes (hrsg.), Studien zum St.Galler Klosterplan, St.Gallen 1962 (Mitteilungen zur Vaterländischen Geschichte 42). Horn Walter — Born Ernest, The Plan of St. Gall. A Study of the Architecture and Economy of an Life in a Paradigmatic Carolingian Monastery, 1-3, Berkeley — Los Angeles — London 1979. Hecht Konrad, Der St.Galler Klosterplan, Sigmaringen 1983 (reprint 2006). Zettler Alfons, St.Galler Klosterplan. Überlegungen zu seiner Herkunft und Entstehung, in: Godman Peter — Collins Roger (hrsg.), Charlemagne´s Heir. New Perspectives on the Reign of Louis the Pious (814—840), Oxford 1990, 655—687. Jacobsen Werner, Der Klosterplan von St.Gallen und die karolingische Architektur. Entwicklung und Wandel von Form und Bedeutung im fränkischen Kirchenbau zwischen 751 und 840, Berlin 1992. Zettler Alfons, Sankt Galler Klosterplan, LexMA 7, München 1995, 1155—1158. Duft Johannes, Der karolingische Klosterplan in der Stiftsbibliothek St.Gallen, Begleittext zur Faksimile-Ausgabe, Rohrschach 1998. Ochsenbein Peter — Schmuki Karl (hrsg.), Studien zum St.Galler Klosterplan II, St.Gallen 2002 (Mitteilungen zur Vaterländischen Geschichte 52). Tremp Ernest — Schmuki Karl — Flury Theres (hrsg.), Eremus und Insula. St. Gallen und die Reichenau im Mittelalter. Katalog durch die Ausstellung in der Bibliothek St. Gallen (3.12.2001-10.11. 2002), St.Gallen, Verlag am Klosterhof 2002. Tremp Ernest — Huber Johannes — Schmuki Karl, Stiftsbibliothek St. Gallen. Ein Rundgang durch Geschichte, Räumlichkeiten und Sammlungen, St.Gallen, Verlag am Klosterhof 2003. Pirker Hanns-Christoph, Der St. Galler Klosterplan als Konzept eines weltoffenen Mönchtums — Ist Walahfrid Strabo der Verfasser?, ZKG 119 (2008) 1-29.

Катэгорыя:Бібліятэкі Швейцарыі Катэгорыя:Бенедыкцінскія кляштары Катэгорыя:Архітэктурныя чарцяжы Катэгорыя:Каралінгскае мастацтва Катэгорыя:Рукапісы IX стагоддзя