Яцір () — лясны масіў у Ізраілі. Самы вялікі лес у Ізраілі, плошча — больш за 40 км².
Лес Яцір размешчаны на Хеўронскім нагор’і, у паўночнай частцы пустыні Негеў, на вышыні 600—900 м над узроўнем мора. Самы паўднёвы лясны масіў у Ізраілі.
Пасаджаны пры непасрэднай падтрымцы Таварыства аховы прыроды і «Керэн Каемет ле-Ісраэль». Работы пачаліся ў 1964 годзе.
Колькасць дрэў — больш за чатыры мільёны, там растуць хвоі віду , кіпарысы і дубы. Па перыметры разбіты вішнёвыя, персікавыя сады, міндалевыя гаі і вінаграднікі.
Папулярнае месца адпачынку, у ім пракладзены абсталяваныя турыстычныя маршруты.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Ізраіля