Уладзімір Іванавіч Качаткоў () — беларускі археолаг, палітолаг. Кандыдат філасофскіх навук (1976), дацэнт.

У 1958—1959 працаваў рабочым Стаўрапольскай гідрапартыі, у 1959—1962 — на у Навачаркаску. Быў удзельнікам нелегальнага адукацыйнага гуртка рабочых, які спрабавалі пераасэнсоўваць марксізм. Відавочца расстрэлу дэманстрацыі рабочых у Новачаркаску 1-2 чэрвеня 1962 года. У 1962—1967 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, абраў спецыялізацыю археалогія — неаліт. Быў вучнем вядомага археолага, акадэміка .

Падчас навучання ва ўніверсітэце ўдзельнічаў у раскопках на адным з гіпатэтычных месцаў , сталіцы Залатой Арды, на рацэ Ахтубе ў Астраханскай вобласці, у экспедыцыі 1964 года пад кіраўніцтвам . Таксама ў экспедыцыі пад кіраўніцтвам  на палеалітычнай стаянцы . У 1966 годзе на пераддыпломнай практыцы быў у экспедыцыі пад кіраўніцтвам Акладнікава ў Забайкальскі край на неалітычнай стаянкі Чындант. Ажаніўся з аднакурсніцай Ірынай Бязручка, родам з Беларусі, пасля заканчэння ўніверсітэта сужэнцы паехалі працаваць у Магілёў.

У 1967 годзе пачаў працаваць асістэнтам кафедры філасофіі ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У 1968 годзе пачаў супрацоўніцтва з Інстытутам гісторыі АН БССР. Навуковым кіраўнік дысертацыі Качаткова быў загадчык сектара археалогіі ІГ АН Уладзімір Будзько.

Удзельнічаў у раскопках палеалітычнай стаянкі Бердыж у Чачэрскім раёне. У 1971 годзе з прычыны канфлікту, звязанага з метадамі даследаванняў Уладзіміра Будзько, Качаткоў пакінуў супрацоўніцтва з сектарам археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Болей археалогіяй не займаўся.

У 1971 годзе залічаны ў вочную аспірантуру «Тэорыя навуковага камунізму» ў Мінску, скончыў яе ў 1974 годзе. У 1974 годзе ўключаны ў склад кафедры навуковага камунізму Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГДУ) рашэннем навуковага савету Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.

З 1981 года — загадчык кафедры навуковага камунізму ГДУ. У 1983—1985 гадах выкладаў ва ўніверсітэце Нітры, у 1985—1988 — у Карлавым універсітэце (Прага) у Чэхаславакіі.

З 1988 года загадчык кафедры навуковага камунізму ГДУ, з 1990 — кафедры навуковага сацыялізму, як перайменавалі кафедру навуковага камунізму. У 1992-2005 — загадчык кафедры палітычнай сацыялогіі ГДУ. Да 2011 года выкладаў у ГДУ. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Кіраўнік гомельскай абласной арганізацыі Беларускай асацыяцыі палітычных навук.

Пахаваны ў станіцы Сувораўскай Стаўрапольскага краю.

Сям’я Жонка — Ірына Пятроўна Бязручка, выкладчыца Гомельскага ўніверсітэта. Дачка — літаратарка Паліна Качаткова (Сцепаненка).

Публікацыі Кочетков В. И. К вопросу о социальной базе оппортунизма // Весці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта № 1. — Выдавецтва БДУ, 1974. Уладзімір Качаткоў. «Западно-русизм» па-гомельску // «Наша Мінуўшчына», 1995. Качаткоў У. І. Гомельскі «Союз белорусской демократии» — апошні эпігон заходне-русізму // «Гомельшчына. Старонкі мінулага». — Гомель, 1996. Кочетков В. И. М. В. Довнор-Запольский против западно-руссизма // Трэція міжнародныя Доўнарскія чытанні. — Беларускі кнігазбор, 2002. Кочетков В. И. Особенности современной идеологической ситуации // Тезисы докладов научно-практической конференции «Макроэкономические и институциональные проблемы общества с переходной экономикой». — Гомель, 2003.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі