Хвіча Кварацхелія (; нар. 12 лютага 2001, Тбілісі, Грузія) — грузінскі футбаліст. Уінгер зборнай Грузіі і французскага футбольнага клуба «Пары Сен-Жэрмен». Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2024 года. Пераможца Ліга чэмпіёнаў УЕФА (2025, 2026).

Кар'ера Футболам пачаў займацца з шасці гадоў. Старт прафесійнай кар'еры адбыўся ў 2017 годзе ў тбіліскім «Дынама». Дэбютаваў за зборную Грузіі 7 чэрвеня 2019 года ў матчы супраць зборнай Гібралтара.

15 февраля 2019 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў». 6 ліпеня 2019 года падпісаў пяцігадовы кантракт з казанскім «Рубінам». У пачатку 2021 года выданне L'Equipe занесла яго спіс 50 найлепшых футбалістаў, якія нарадзіліся ў XXI стагоддзі.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну з дазволу ФІФА скасаваў кантракт з «Рубінам» і далучыўся да «Дынама» Батумі.

1 ліпеня 2022 года стаў гульцом італьянскага клуба «Напалі».

17 студзеня 2025 года падпісаў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» на тэрмін да 2029 года. Кварацхелія стаў першым грузінскім гульцом у гісторыі клуба.

Сям'я Бацька Хвічы Кварацхеліі Бадры — былы нападаючы тбіліскага «Дынама», выступаў за розныя грузінскія і азербайджанскія футбольныя клубы, а потым быў трэнерам.

Хвіча Кварацхелія жанаты, мае сына.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тбілісі Катэгорыя:Футбалісты Грузіі