Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя (англ. World Environment Day) — штогадовае міжнароднае мерапрыемства, якое адзначаецца 5 чэрвеня пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яго мэта — павышэнне экалагічнай свядомасці і заахвочванне глабальных і лакальных дзеянняў па абароне навакольнага асяроддзя.
Гісторыя Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя быў заснаваны ў 1972 годзе на Стакгольмскай канферэнцыі ААН па праблемах навакольнага асяроддзя (резалюцыя № A/RES/2994 (XXVII). Першае святкаванне адбылося 5 чэрвеня 1973 года пад дэвізам «Only One Earth» («Толькі адна Зямля»). З таго часу мерапрыемства стала ключавой платформай ААН для павышэння экалагічнай свядомасці і мабілізацыі дзеянняў у больш чым 150 краінах свету
Тэматыка і арганізатары Кожны год Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя прысвечаны пэўнай тэме, якая адлюстроўвае актуальныя экалагічныя праблемы. Арганізатарам мерапрыемства выступае Праграма ААН па навакольным асяроддзі (UNEP), якая выбірае краіну-гаспадара, горад для святкавання і задае тэму года. ГодТэма годаГорад1972Стакгольмская канферэнцыя па праблемах навакольнага асяроддзяСтакгольм, Швецыя1973Жэнева, Швейцарыя1974Толькі адна Зямля (падчас Expo'74)Спакан, ЗША1975Населеныя пунктыЧандыгарх, Індыя1976Вада — ключавы рэсурс жыццяАнатрыа, Канада1977Азонавы слой — экалагічная праблема; страта зямель і дэградацыя глебДэлі, Індыя1978Развіццё без разбурэнняСілхет, Бангладэш1979Адзіная будучыня для нашых дзяцей — развіццё без разбурэнняСілхет, Бангладэш1980Новы выклік новага дзесяцігоддзя: развіццё без разбурэнняСілхет, Бангладэш1981Падземныя воды; таксічныя хімікаты ў харчовым ланцугу чалавекаСілхет, Бангладэш1982Дзесяць гадоў пасля Стакгольма (абнаўленне экалагічнай свядомасці)Дака, Бангладэш1983Кіраванне і ўтылізацыя небяспечных адходаў: кіслотныя дажджы і энергетыкаСілхет, Бангладэш1984АпустыньваннеРадшахі, Бангладэш1985Моладзь: насельніцтва і навакольнае асяроддзеІсламабад, Пакістан1986Дрэва міруАнтарыа, Канада1987Асяроддзе і жытло: нешта большае, чым дахНайробі, Кенія1988Калі людзі ставяць навакольнае асяроддзе на першае месца, развіццё працягваеццаБангкок, Таіланд1989Глабальнае пацяпленне — глабальная трывогаБрусэль, Бельгія1990Дзеці і навакольнае асяроддзеМехіка, Мексіка1991Кліматычныя змены: патрэба ў глабальным партнёрствеСтакгольм, Швецыя1992Толькі адна Зямля — беражы і дзялісяРыа-дэ-Жанэйра, Бразілія1993Беднасць і навакольнае асяроддзе — разарваць замкнутае колаПекін, Кітай1994Адна Зямля — адна сям’яЛондан, Велікабрытанія1995Мы, народы: аб’яднаныя дзеля глабальнага асяроддзяПрэторыя, ПАР1996Наша Зямля, наша жыццёвае асяроддзе, наш домСтамбул, Турцыя1997Для жыцця на ЗямліСеул, Паудневая Карэя1998Для жыцця на Зямлі — уратуйма нашыя морыМасква, Расія1999Наша Зямля — наша будучыня — проста ўратуй яе!Токіа, Японія2000Экалагічнае тысячагоддзе — час дзейнічацьАдэлаіда, Аўстралія2001Злучыся з сусветнай сеткай жыццяТурын (Італія) і Гавана (Куба)2002Дай Зямлі шанецШэньчжэнь, Кітай2003Вада — два мільярды людзей паміраюць без яе!Бейрут, Ліван2004У вышуку! Моры і акіяны — жывыя ці мёртвыя?Барселона, Іспанія2005Зялёныя гарады — расліны дзеля планеты!Сан Францыска, ЗША2006Пустыні і апустыньванне — не пакідайце сухія землі!Алжыр, Алжыр2007Раставанне лёду — гарачая тэма?Лондан, Велікабрытанія2008Адмоўся ад звычак — да эканомікі з нізкім узроўнем выкідаўУелінгтан, Новая Зеландыя2009Твая планета патрэбна табе — аб’яднайся дзеля барацьбы са зменамі кліматуМехіка, Мексіка2010Шмат відаў. Адна планета. Адна будучыняРангпур, Бангладэш2011Лясы: прырода служыць табеДэлі, Індыя2012Зялёная эканоміка: а ты ў ёй?Бразіліа, Бразілія2013Думай. Еш. Захоўвай. Змяншай свой экалагічны след у харчаванніУлан Батар, Манголія2014Павышай свой голас, а не ўзровень мораБрыджтаўн, Барбадас2015Сем мільярдаў мар: адна планета. Спажывай з розумамРым, Італія2016Нулявая цярпімасць да нелегальнага гандлю дзікай прыродайЛуанда, Ангола2017Злучаем людзей з прыродай — у горадзе і на зямлі, ад полюса да экватараАтава, Канада2018Перамагаем пластыкавае забруджваннеНью Дэлі, Індыя2019Перамагаем забруджванне паветраКітай2020Час прыродыКалумбія2021Аднаўленне экасістэмПакістан2022Толькі адна ЗямляШвецыя2023Рашэнні праблемы пластыкаКот-д’Івуар2024Аднаўленне зямлі, барацьба з апустыньваннем і засухаміЭр-Рыяд, Саўдаўская Аравія2025Спыняем пластыкавае забруджваннеПаўдневая Карэя
Удзел і значэнне Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя аб’ядноўвае ўрады, бізнес, грамадскія арганізацыі і грамадзян па ўсім свеце. У гэты дзень праводзяцца экалагічныя акцыі, адукацыйныя кампаніі, высадка дрэў, прыборка тэрыторый і іншыя ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства служыць платформай для абмеркавання экалагічных праблем і распрацоўкі рашэнняў на міжнародным, нацыянальным і лакальным узроўнях.
Актуальнасць для Беларусі У Беларусі Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя адзначаецца рознымі экалагічнымі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі і грамадскімі ініцыятывамі. У гэты дзень праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы, экалагічныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, накіраваныя на павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва і заахвочванне да ўстойлівага ладу жыцця.
З 2025 года ў гэты дзень уручаецца Зялёная прэмія
Зноскі
Катэгорыя:Міжнародныя дні ААН Катэгорыя:Міжнародныя дні Катэгорыя:Экалагічныя святы Катэгорыя:Святы