Луіза Савойская (;  — ) — прынцэса Савойская, маці французскага караля Францыска I, якая адыгрывала ключавую ролю ў падзеях яго валадарання. Апроч Францыска, у яе была дачка — пісьменніца Маргарыта Наварская.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і савойскага герцага Філіпа Беззямельнага і Маргарыты дэ Бурбон — дачкі Карла I дэ Бурбона ад шлюбу з Агнесай Бургундскай, дачкой герцага Бургундскага Жана Бясстрашнага.

Выхоўвалася пры двары стрыечнай сястры, Ганны дэ Бажо. Тамака яна пасябравала з Маргарытай Аўстрыйскай, якая, нявестай дафіна, жыла пры французскім двары. Пазней іх сяброўства дапамагло прымірыць Іспанію і Францыю дзякуючы міру ў Камбры.

У 12 гадоў яе выдалі замуж за Карла Ангулемскага з Арлеанскай галіны кіруючага дома Валуа. Асноўным месцазнаходжаннем мужа і жонкі быў Каньяк, дзе ў іх нарадзілася двое дзяцей — будучы Францыск I і будучая каралева Маргарыта Наварская.

У 18 гадоў Луіза Савойская стала ўдавой і на працягу рэшты жыцця насіла чорную сукенку. Па запрашэнні Людовіка XII жыла з дзецьмі ў каралеўскім замку Амбуаз. У жніўні 1508 года сын і дачка Луізы Савойскай пераехалі ў Парыж, яна ж пераехала ў Ангулем. Луіза захаплялася палітыкай і дыпламатыяй, глыбока цікавілася дасягненнямі мастацтва і навукі Адраджэнскай Італіі. Яна жадала, каб яе дзеці былі выхаваны ў духу італьянскага Рэнесансу, у чым ёй дапамагаў італьянскі духоўнік Крыстафор Нюмай з Форлі.

Пасля смерці Ганны Брэтонскай у 1514 годзе Луіза Савойская перабралася ў Парыж, дзе 8 мая 1514 года, яе сын ажаніўся з дачкой Людовіка XII — Клод Французскай, стаўшы першым у чарзе на трон Францыі.

Катэгорыя:Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні Катэгорыя:Рэгенты Францыі