Польскае трансгуманістычнае таварыства (, PSTH) — польская арганізацыя, якая аб’ядноўвае навукоўцаў, прадпрымальнікаў, медыкаў, праграмістаў і энтузіястаў тэхналогій, зацікаўленых ідэямі трансгуманізму. Дзейнічае з 2017 года і займаецца папулярызацыяй і даследаваннем будучыні чалавека ў кантэксце тэхналагічнага прагрэсу.
Мэты і дзейнасць Асноўная місія польскага трансгуманістычнага таварыства - гэта паглыбленне ведаў пра чалавечае цела, розум, жыццё, кагнітыўныя здольнасці і духоўную сферу ў святле сучасных тэхналагічных змен. Таварыства арганізуе навуковыя канферэнцыі, сустрэчы з папулярызатарамі навукі і дыскусіі, прысвечаныя патэнцыялу і рызыкам, звязаным з тэхналагічнымі дасягненнямі, іх уплывам на асобу і грамадства. Таварыства актыўнае падтрымлівае нетворкінг і міждысцыплінарнае супрацоўніцтва, лічачы гэта ключавым для разумення выклікаў XXI стагоддзя
Таварыства актыўна удзельнічае ў нацыянальных і міжнародных канферэнцыях, супрацоўнічае з навуковымі і бізнес-партнёрамі, падтрымлівае нетворкінг і міждысцыплінарнае супрацоўніцтва, лічачы гэта ключавым для разумення выклікаў XXI стагоддзя.
Кіраўніцтва
Прэзідэнт: Мацей Лукашак (Mateusz Łukasiak) Члены праўлення: Rachel Palm, Michał Jaskulski, Maciej Zając, Tomasz Romanowski Рэвізійная камісія: Piotr Raczak, Michał Kasprzak, Dominik Ryniak
Дадатковая інфармацыя Сябрам PSTH можа стаць любы грамадзянін Польшчы ці грамадзянін іншай краіны, які мае дазвол на жыхарства ў Польшчы.
За 7 гадоў працы PSTH правяло больш за 40 сустрэч з дакладамі, арганізавала 4 агульнапольскія навуковыя канферэнцыі і мерапрыемствы ў 6 гарадах Польшчы.
Выбраныя актыўнасці:
З 2017 года Таварыства арганізуе штогадовую нацыянальную навуковую канферэнцыю «Трансгуманізм: ідэі, стратэгіі, шляхі» (). Першая канферэнцыя прайшла 9 снежня 2017 года ў Інстытуце філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта, на ей выступілі 15 дакладчыкаў на шасці тэматычных панэлях. Чацвёртая канферэнцыя адбылася ў 2022 годзе ў Дзяржаўным этнаграфічным музеі ў Варшаве. У чэрвені 2019 года Таварыства стала суарганізатарам канферэнцыі «Чалавечыя і нечалавечыя абліччы трансгуманізму» () ва Універсітэце Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне. Міждысцыплінарныя лекцыі: у снежні 2019 года пад эгідай Таварыства праводзілася лекцыя «Старэнне, смерць і даўгалецце: біямедыцынскія, этычныя і сістэмныя перспектывы» (); у траўні 2025 года ў Варшаве праводзілася публічная сустрэча «Калі трансгуманізм, то чаму б не ГМА?»() і адкрытая лекцыя Лукаша Кухарчыка () на тэму «Межы чалавецтва: вакол Дукая і трансгуманізму» (). Польскае трансгуманістычнае таварыства ўключана ў спіс партнёраў Фестывалю Каперніка ў Кракаве, буйнога штогадовага мерапрыемства ў галіне навукі, якое арганізуецца Цэнтрам Каперніка і фондам Tygodnik Powszechny У 2021 годзе Таварыства было адным з арганізатараў і партнёраў Польскага футуралагічнага кангрэса.
Гл. таксама
Трансгуманізм Футуралогія Спасылкі
Афіцыйны сайт PSTH
Катэгорыя:Трансгуманізм
Зноскі
Катэгорыя:Арганізацыі Польшчы Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі