Ганна Альбертаўна Выганная (нар. , Мінск) — беларуская мастачка, жывапісец.

Біяграфія Нарадзілася 28 чэрвеня 1966 года ў Мінску. У 1985 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1991 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З’яўляецца ўдзельніцай мастацкіх выставаў з 1988 года.

З 1992 года працуе педагогам жывапісу і гісторыі мастацтва ў мастацка-рэстаўрацыйным вучылішчы ў Міры. Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў Міры Мінскай вобласці.

Творчасць Асноўным кірункам творчасці Выганнай з’яўляецца станковы жывапіс. Мастачка працуе ў жанрах карціны, партрэта і пейзажа. Сярод найбольш вядомых палотнаў: «Заазер’е», «Каляды ў Міры», «Мірскія міражы», «Дзед Ягор», «Стары рыбак», «Дарога ў Ярашэвічах», «Мроіцца», «Здань», «Сіні дах», «Батлейка», «Азёры Ушаччыны», «Urbis et orbis», «Прывіды», «Аўтапартрэт у калядным касцюме».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Мірскага дзяржаўнага каледжа