«There’s a Place» () — песня The Beatles, якая выйшла на першым студыйным альбоме гурта Please Please Me (Вялікабрытанія). У ЗША песня выйшла на альбоме Introducing… The Beatles у пачатку 1964 года. Акрамя таго, песня была апублікавана таксама на міні-альбоме Twist and Shout (лета 1963), а таксама на баку «Б» сінгла «Twist and Shout» у 1964 і 1986 гадах.

Песня Песня была напісана сумесна Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні ў доме Мак-Картні па Фортлін Роўд (аўтарства абазначана як «Мак-Картні/Ленан», як і для ўсіх астатніх арыгінальных кампазіцый з першага альбома). Яе назва была навеяна кампазіцыяй «Somewhere» з мюзікла «Вестсайдская гісторыя», у якой ёсць словы «somewhere there’s a place for us» (). У Мак-Картні быў альбом з саўндтрэкам гэтага мюзікла падчас напісання песні, і ён прызнаваў яго ўплыў. Месцам, пра якое ідзе гаворка, была «свядомасць» (), такім чынам, асноўная тэма песні была некалькі больш інтэлектуальнай, чым большасць папулярных песень таго часу ў Вялікабрытаніі і ЗША. Па сутнасці, асноўным пасылам песні стала звычайнае ленанаўскае «У маёй свядомасці няма шкадавання… Яно — толькі ў цябе ў свядомасці».

Песня ўжо ў 1963 годзе стала часткай канцэртнага рэпертуара гурта. Характэрны ўступ на губным гармоніку, у якім акцэнтуюцца сёмая і шостая ступені ладу, а таксама крыху рэзкія падгалоскі ў квінту (Мак-Картні ў гэтых месцах спявае верхнюю ноту інтэрвалу) робяць гэтую песню даволі адметнай сярод ранняй творчасці гурта.

Запіс песні Песня была запісана 11 лютага 1963 года на студыі «Эбі Роўд» (падчас гэтай сесіі гурт запісаў 10 песень для свайго першага альбома). Агулам было запісана 10 дубляў, пасля невялікага перапынку Ленан дазапісаў партыю губнога гармоніка.

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — асноўны вакал, губны гармонік, рытм-гітара Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles