Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз (скарочана — РТСС) — грамадскае аб'яднанне Рэспублікі Беларусь, створанае з мэтай развіцця і папулярызацыі спартыўнага турызму як віду спорту і актыўнага адпачынку.

Гісторыя 19 верасня 1991 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь была зарэгістравана грамадская арганізацыя «Турысцка-спартыўны саюз Беларусі». У ліпені 1995 года была ажыццяўлена паўторная перарэгістрацыя з унясеннем змен у Статут і ўтварэннем грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» (ГА «РТСС»)

Мэты і задачы Мэтай ГА «РТСС» з'яўляецца развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму як віду спорту і актыўнага адпачынку. Асноўны прадмет дзейнасці грамадскага аб'яднання — гэта арганізацыя і правядзенне турысцкіх паходаў, спаборніцтваў і іншых турысцка-спартыўных мерапрыемстваў.

РТСС выконвае наступныя функцыі:

Стварае нарматыўную дакументацыю (правілы, разрадныя патрабаванні і г.д.) Узаемадзейнічае з рознымі дзяржаўнымі структурамі па пытаннях спартыўнага турызму Арганізуе і праводзіць спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы па спартыўным турызме Рыхтуе суддзяў па спартыўным турызме Сябрамі ГА «РТСС» могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дасягнулі 16 гадоў, якія прызнаюць Статут арганізацыі і выконваюць яго патрабаванні, а таксама выплочваюць уступны і членскія ўзносы. Членамі арганізацыі таксама могуць быць асобы, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, пры ўмове наяўнасці пісьмовага дазволу бацькоў, апекуноў або іншых законных прадстаўнікоў. Прыём у члены ГА «РТСС» ажыццяўляецца арганізацыйнымі структурамі аб'яднання.

Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз будуецца па тэрытарыяльным прынцыпе і складаецца з Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага, Магілёўскага абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў, якія дзейнічаюць на падставе адзінага Статута. Дзейнасць абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў распаўсюджваецца на тэрыторыю адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Вышэйшым органам абласной і Мінскай гарадской арганізацыйнай структуры ГА «РТСС» з'яўляецца збор турысцкага актыву абласцей і горада Менска, які склікаецца раз у 4 гады.

Дзейнасць РТСС рэгулярна арганізуе і праводзіць:

Чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь па спартыўным турызме і турысцка-прыкладным шматборстве Рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўных турысцкіх паходах Міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным турызме Рэспубліканскую кругагадовую спартакіяду па спартыўным турызме Турысцкія фестывалі і злёты

Міжнародная дзейнасць У 2012 годзе ГА «РТСС» стала адным з заснавальнікаў Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму (МФСТ). РТСС з'яўляецца нацыянальным прадстаўніком Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі.

Спасылкі

Афіцыйная старонка Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза Cтатут Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза

Гл. таксама

Спартыўны турызм

Зноскі

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі Катэгорыя:Спартыўны турызм Катэгорыя:Турызм