Жамойцкі дыстрыкт — дыстрыкт (акруга) евангелічна-рэфармацкай царквы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Літоўскай правінцыі.

Вышэйшым органам дыстрыкта быў партыкулярны сінод, у рабоце якога ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Кіраваўся сіньёрам віленскім, у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя суперінтэндантам.

Жамойцкі дыстрыкт складаўся з абшчын Кейданаў, Шылува і іншых мясцін у ЖамойціГрыцкевіч А. П. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ // Беларусіка «440 год рэфармацыі ў Беларусі»: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Вып. 4 — С. 357—366 — с. 359.Поляк Н. А.. Канфесійная сітуацыя на землях Беларусі ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. на прыкладзе праваслаўных і пратэстантаў: прававыаспект. // Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 75-ці годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Сокала Сцяпана Фёдаравіча 24-25.11.2017 г. Мінск-Гродна БІП — 2018—201 с. — С. 133—144.

У 1815 годзе да дыстрыкта належалі прыходы ў Біржах, Кейданах, Кельмах, Попелі, Радзівілішках, Саламесці, ШвабішкахCherner E., Słownik biograficzny duchownych ewangelicko-reformowanych…, s. 393..

Кейданы былі адным з найбуйнейнышых рэлігійных і культурна-асветных цэнтраў беларуска-літоўскага кальвінізмуAugustyniak U. Testamenty ewangelików reformowanych w WKL. — Warszawa: Semper, 1992. — 249 s — s. 230.. У Кейданскай гімназіі, зачыненай у 1824 годзе, праходзілі навучанне дзеці рэфармацкага дваранства.

Катэгорыя:Кальвінізм у Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Гісторыя Кейданаў Катэгорыя:Жамойць