Абрам Гурвіч, Гурэвіч (26 лютага 1863, Барысаў − 30 снежня 1940, Беразіно) — яўрэйскі паэт, артыст-бадхан, збіральнік фальклору, пісьменнік. Бацька Шоіла, дзед Меера Гурвіча.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вандроўнага гандляра Ізроіла, вучыўся ў хедары з бацькам, потым у барысаўскім ешыбоце. У маладосці дапамагаў запісваць вершы хвораму бадхану Навуму Клябанаву, потым жыў у іншым горадзе, працаваў на фабрыцы, машынай яму адрэзала правую руку. Потым ён пасяліўся ў Беразіне, ажаніўся, стаў крамнікам, а пазней бадханам. Яго называлі «Беразінскі бадхан». У старасці аслеп і хварэў на паралюш.

Складаў парады для вясельных артыстаў, святочныя вершы, грамадзянскія вершы аб пагромах і звычайным жыцці, апавяданні. Пакінуў успаміны. Збіраў народныя выразы, клезмерскі жаргон. Дасылаў свае творы сыну ў Амерыку, з усёй яго творчасці надрукаваны толькі 2 раздзелы з аповесці «Дэр шварцэр пэлц мітн вайсн колнер» (Чорны кажушок з белым каўняром) у часопісе «Акцябр».

Спасылкі congressforjewishculture.org

Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Бадханы