У Новай Зеландыі ў 1930-х гадах фермеры сутыкнуліся з праблемай выбуховых штаноў. Да такога здарэння прыводзілі спробы барацьбы з сельскагаспадарчым пустазеллем амброзіяй"Trousers Explode , Evening Post, 21 April 1933.
Фермеры распылялі хларат натрыю (рэкамендаваны новазеландскім урадам прэпарат для знішчэння пустазелля) на амброзію. Частка аэразолю трапляла на адзенне, з-за чаго валокны тканіны з воўны і бавоўны пры рэакцыі з неарганічным рэчывам тлелі і ўспыхвалі. У некаторых сітуацыях рэакцыя адбывалася хутчэй з-за ўздзеяння цяпла або адкрытага агню. Паступалі паведамленні не толькі аб узгаранні штаноў на сушцы, але і пра выбухі адзення падчас іх нашэння фермерамі. Такія інцыдэнты прыводзілі да атрымання сур’ёзных апёкаў.
Пра гэтую гісторыю напісаў Джэймс Уотсан з Універсітэта Мэсі ў шырока вядомым артыкуле «Значэнне выбуховых штаноў Рычарда Баклі». Гэтая праца прынесла яму Ігнобелеўскую прэмію.
У культуры У маі 2006 года ў эпізодзе «Выбуховыя штаны» папулярнага амерыканскага тэлешоу «MythBusters» быў даследаваны феномен новазеландскіх штаноў. Эксперыментатары пацвердзілі, што пры пэўных умовах сапраўды можа адбыцца ўзгаранне адзення. Таксама ў шоу заявілі, што чалавек можа прыняць гэтую з’яву за выбух.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ахова працы Катэгорыя:Выбухі