Астма — распаўсюджанае хранічнае запаленчае захворванне бранхіёлы лёгкіх. Яно характарызуецца зменлівымі і паўтаральнымі сімптомамі, абарачальнай абструкцыяй дыхальных шляхоў і лёгка ўзнікаючымі бронхаспазмамі. Асноўныя праяўленні астмы ўключаюць прыступы свісцячага дыхання, кашлю, цяжкасць у грудзях і дыхавіцу. Раптоўнае пагаршэнне сімптомаў, якое называюсь прыступам або абвастрэннем астмы, можа адбывацца пры ўдыханні алергенаў, пылка, пылу ці іншых часціц. Гэта выклікае звужэнне бранхіёлы і ўзмацненне сакрэцыі слізі, што абмяжоўвае паступленне кіслароду ў альвеолы. Падобныя эпізоды могуць узнікаць некалькі разоў на дзень або на тыдзень. У некаторых людзей сімптомы ўзмацняюцца ўначы альбо пры фізічнай нагрузцы.

Прычыны астмы звязаны са спалучэннем генетычных і экалагічных фактараў. Да вонкавых фактараў датычыцца ўздзеянне забруджвання атмасферы і алергенаў. Магчымымі ўзбуджальнікамі таксама могуць быць некаторыя лекі, напрыклад аспірын і бэта-блакатары. Дыягназ устанаўліваецца на падставе характару сімптомаў, рэакцыі на лячэнне і вынікаў спіраметрыі, якая ацэньвае функцыю лёгкіх. Захворванне класіфікуецца па частаце сімптомаў, аб’ёму фарсіраванага выдыху за адну секунду (АФВ₁) і . Астму таксама дзеляць на атапічную і неатапічную, дзе атапія азначае схільнасць да развіцця алергічных рэакцый першага тыпу.

Поўнага лячэння ад астмы не існуе, аднак захворванне можна кантраляваць. Сімптомы прадухіляюцца пазбяганнем правакуючых фактараў — алергенаў і раздражняльных рэчываў. Таксама яны падаўляюцца з дапамогай інгаляцыйных корцікастэроідаў. Пры недастатковым кантролі прымяняюцца працягладзеючыя β₂-аганісты (аганіст бэта-адрэнарэцэптараў працяглага дзеяння) або антылейкатрыенавыя прэпараты ў спалучэнні з інгаляцыйными корцікастэроідами. Для купіравання вострых прыступаў выкарыстоўваюць інгаляцыйныя кароткадзеючыя β₂-аганісты, такія як сальбутамол і пераральныя корцікастэроіды. У цяжкіх выпадках можа спатрэбіцца ўнутрывеннае ўвядзенне корцікастэроідаў, сульфату магнію і шпіталізацыя.

Па звестках на 2019 год, на астму пакутавалі каля 262 мільёнаў чалавек. Захворванне стала прычынай прыблізна 461 тысячы смерцяў, пераважна ў краінах у стадыі развіцця. Астма часта пачынаецца ў дзіцячым узросце, а яе распаўсюджанасць значна ўзрасла з 1960-х гадоў. Хвароба была вядома яшчэ ў Старажытным Егіпце. Тэрмін «астма» паходзіць ад старажытнагрэцкага слова «ἆσθμα», што азначае «цяжкае дыханне» або «задыханне».

Крыніцы

Катэгорыя:Захворванні органаў дыхання