Max Mara — італьянскі модны дом па дызайне і вытворчасці адзення, заснаваны ў 1951 годзе ў Рэджа-Эмілія Ахілам Марамоці. Станам на сакавік 2008 года кампанія мела 2254 магазіны ў 90 краінах свету. Дом спансіруе прэмію Max Mara Art Prize for Women.

Гісторыя У 1947 годзе Ахіл Марамоці пачаў распрацоўваць адзенне ад куцюр, а ў 1951 годзе афіцыйна заснаваў модны дом Max Mara. Назва Max Mara паходзіць ад яго прозвішча і імя гарадскога персанажа, графа Макса, які рэдка бываў цвярозым, але заўсёды стыльным. Марамоці стаў адным з першых, хто здолеў убачыць будучыню моды ў масавай вытворчасці дызайнерскага адзення. У наш час дом па-ранейшаму належыць сям’і Марамоці. Катэгорыя:Кампаніі Італіі