Ніхат Халук Більгінер (; нар. 5 чэрвеня 1954, Ізмір, Турцыя) — турэцкі акцёр, які здымаўся таксама ў ЗША і Вялікабрытаніі.
Біяграфія Нарадзіўся 5 чэрвеня 1954 г. у Ізміры. У 1977 г. скончыў дзяржаўную кансерваторыю Анкары і пераехаў у Англію. З 1985 па 1989 здымаўся ў ролі турка-кіпрыёта Мехмета Асмана, харызматычнага жаночага ўгодніка, у серыяле «Жыхары Іст-Энду». Па словах пісьменніцы Хілары Кінгслі, якая напісала кнігу пра серыял, Більгінер меў знешнасць і харызму Амара Шарыфа.
У 2001 згуляў крымінальнага аўтарытэту па мянушцы «Турак» у чорнай камедыі «Салдаты Бафала» аўстралійскага рэжысёра Грэгара Джордана. У 2014 выканаў галоўную ролю ў турэцкай драме "Зімняя спячка" рэжысёра Нуры Більге Джэйлана. Праз два гады з'явіўся ў шматбюджэтным галівудскім поплуме «Бэн-Гур». У 2018 адыграў прыкметную ролю псіхіятра Ранбіра Сартана ў фільме жахаў «Хэлаўін». У 2024 ён адыграў прыкметную ролю грэчаскага суднаходнага магната Арыстоцеля Анасіса ў біяграфічным фільме «Марыя».
Фильмография
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся 5 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ізміры Катэгорыя:Акцёры Турцыі Катэгорыя:Кінаакцёры Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Катэгорыя:Акцёры тэатра Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі»