Ёрдан Радзічкаў (; ) — балгарскі празаік і драматург, кінасцэнарыст, адзін з найбуйнейшых літаратараў апошняй траціны XX стагоддзя.

Некаторыя называюць яго балгарскім Кафкам ці Гогалем. У 2001 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Яго казкі і апавяданні для дзяцей, міфалагічныя фальклорныя творы шырока вядомыя ў свеце і перакладзеныя на 30 моваў. Па-беларуску ў 1983 годзе быў выдадзены яго знакаміты зборнік казачных апавяданняў «Мы, верабейкі» ў перакладзе У. Анісковіча.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі