«Акты Тургенева» (; ) — серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Расіі і суседніх краін (у тым ліку ВКЛ і Рэч Паспалітая). Падрыхтавана і выдадзена рускім гісторыкам і археографам А. І. Тургеневым у 2 тамах у Санкт-Пецярбургу ў 1841—1842 гадах.
Змест У выданні апублікаваны дакументы з Ватыканскага тайнага архіва, а таксама з рымскіх, англійскіх і французскіх архіваў і бібліятэк. Мова дакументаў пераважна лацінская, сустракаюцца таксама дакументы на французскай, англійскай, італьянскай, нямецкай, грэчаскай і польскай мовах.
Храналагічны ахоп: Том 1: 1075—1584 гады. Том 2: 1231—1719 гады.
Сярод апублікаваных матэрыялаў: папскія булы і лісты папаў рымскіх да вялікіх князёў літоўскіх Гедзіміна, Ягайлы, Вітаўта; данясенні папскіх нунцыяў і легатаў; інструкцыі дыпламатам і паслам (напрыклад, С. Герберштэйну, А. Пасевіна); дыпламатычная перапіска, лісты Івана Грознага, Стэфана Баторыя; творы замежных аўтараў пра Расію.
Дакументы асвятляюць працэс заключэння Берасцейскай уніі (1596), адносіны Рэчы Паспалітай з Расіяй, Інфлянцкую вайну (1558—1582), вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў і іншыя падзеі.
Дапаўненні У 1848 годзе, ужо пасля смерці ўкладальніка, Археаграфічная камісія выдала працяг серыі — «Дапаўненні да Актаў гістарычных, якія адносяцца да Расіі. Сабраны ў замежных архівах і бібліятэках» ().
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1841 года Катэгорыя:Археаграфія Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Расіі Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага