Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» () — помнік Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны практычна ў цэнтры горада Мазыр Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя і апісанне Мемарыяльны комплекс «Курган славы» з'яўляецца помнікам падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

875 дзён горад Мазыр быў акупаваны фашыстамі, з 22 жніўня 1941 года па 14 студзеня 1944 года. Войскі 1-га Беларускага фронту і байцы Палескага партызанскага злучэння 14 студзеня 1944 года вызвалілі горад Мазыр ад нямецкіх захопнікаў, 17 частак і злучэнняў Савецкай Арміі ў баях за горад атрымалі найменне Мазырскіх. 14 студзеня 1967 год на ўскраіне горада Мазыр адбыўся мітынг, прысвечаны 23-й гадавіне вызвалення Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на якім быў адкрыты першы аб'ект мемарыяла — шматметровы Куб з надпісам «Абаронцам Радзімы ад мазыран». У 1977 годзе для ўвекавечання іх памяці адкрыты мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс, аўтарамі якога з'яўляюцца архітэктар Г. Вараб'ёў і М. Пушкар.

Абнаўленне мемарыяльнага комплексу «Курган славы» адбылося напярэдадні святкавання 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, галоўная частка мемарыяла Брацкая магіла, куды былі перапахаваныя астанкі воінаў і партызан, якія знаходзіліся ў разрозненых пахаваннях на грамадзянскіх могілках горада і раёна. Была праведзена эксгумацыя і ўрачыстае перапахаванне астанкаў салдат.

Мемарыяльны комплекс «Курган славы» папоўніўся яшчэ двума помнікамі: помнік у гонар блакаднікаў і абаронцаў Ленінграда і памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, якія ваявалі ў Афганістане і не вярнуліся назад, ля мемарыяльнага каменя была пахавана капсула з афганскай зямлёй, акрапленай крывёю савецкіх салдат.

Сёння мемарыяльны комплекс «Курган славы» — гэта шмат кампазіцыйнае збудаванне: 45-метровая стэла, куб на гранітным пастаменце з гаўбіцай узору 1938 года, Брацкая магіла — пахаванне воінаў Савецкай Арміі і партызан Палескага партызанскага злучэння, якія загінулі пры вызваленні Мазыра ў 1944 годзе, тут гарыць Вечны агонь, помнік у гонар блакаднікаў і абаронцаў Ленінграда і памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, а таксама свайго роду збудаванні пад адкрытым небам музея ваеннай тэхнікі.

Памяць На Кургане Славы ў Мазыры ў памяць аб Героях устаноўлены мемарыяльныя пліты:

Аляксандр Міхайлавіч Беленчык Канстанцін Фёдаравіч Захараў Джумагалі Калдыкараеў Міхаіл Максімавіч Катаеў Валянцін Сцяпанавіч Няжноў Антон Андрэевіч Рыжкоў Рыгор Мацвеевіч Ціханаў Мікалай Іванавіч Шмаргун Фёдар Міхайлавіч Языковіч

Крыніцы

Спасылкі

Мемориальный комплекс Курган славы. Портал о фронтовиках . Мемориальный комплекс «Курган Славы». Мемориальный комплекс «Курган Славы», г. Мозырь, Гомельская область. Мемориальный комплекс «Курган Славы» в Мозыре | Обелиски великого подвига. СБ. Беларусь Сегодня. Знакомимся с экспозицией мемориального комплекса "Курган Славы". Жыццё Палесся.

Катэгорыя:Помнікі_Вялікай_Айчыннай_вайны_ў_Беларусі Катэгорыя:Курганы_Беларусі Катэгорыя:Гомельская_вобласць Катэгорыя:Мемарыяльныя_комплексы_Беларусі Катэгорыя:Мазыр