Францішак Ксаверый Лі́ске (, псеўданімы: Poznańczyk, Renc; , Слянскова, цяпер Велікапольскае ваяводства, Польшча — , Львоў) — польскі гісторык, археограф, стваральнік львоўскай гістарычнай школы, заснавальнік і першы старшыня Польскага гістарычнага таварыства (1886—1891). Рэктар Львоўскага ўніверсітэта (1879—1880).

Біяграфія Быў сынам Адольфа, арандатара фальварка, і Цэцыліі з Міхальскіх. Вучыўся ў гімназіі ў Лешне. Ва Універсітэце Брэслау вывучаў гісторыю, гісторыю мастацтваў і філасофію. У студэнцкія гады ўдзельнічаў у канспіратыўнай дзейнасці, ініцыяванай людзьмі Людвіка Мераслаўскага. Браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, быў цывільным начальнікам Быдгашчскага ваяводства. Быў зняволены прусакамі, затым служыў у арміі, але пакінуў яе з прычыны слабога здароўя. Пасля вучобы ў Берліне і Лейпцыгу атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1868 годзе прыбыў у Львоў.

У Львове стаў выдатным гісторыкам, прафесарам Львоўскага ўніверсітэта, заснавальнікам Гістарычнага таварыства і часопіса «Kwartalnik Historyczny», шматгадовым дырэктарам Краёвага архіва гродскіх і земскіх актаў. Быў пачынальнікам і арганізатарам гістарычных даследаванняў, паважаным выкладчыкам і кіраўніком семінара па ўсеагульнай гісторыі, на якім знаёміў студэнтаў з найноўшымі метадамі даследаванняў, у тым ліку ў галіне дыпламатыкі і палеаграфіі, вучыў чытаць і падвяргаць крытычнаму разбору сярэдневяковыя крыніцы.

З 1870 года выдаваў «Гродскія і земскія акты» (польск.: Akta Grodzkie i Ziemskie, пачынаючы з II тома) з фундацыі графа А. Стадніцкага.

Пад яго кіраўніцтвам развіваліся такія індывідуальнасці, як Освальд Бальцар, Віктар Чэрмак, Людвік Фінкель, Станіслаў Лукас, Сатурнін Квяткоўскі, Антоні Прахаска, Адам Шэлянгоўскі. Разам з Людвікам Фінкелем, Шыманам Ашкеназі і Станіславам Закшэўскім належаў да вялікіх арганізатараў гістарычнай навукі, стваральнікаў польскай неарамантычнай гістарыяграфіі, якая супрацьстаяла песімізму Кракаўскай гістарычнай школы. Быў членам Акадэміі ведаў у Кракаве.

Памёр у Львове, пахаваны на Лычакаўскіх могілках.

Навуковыя працы Marcin Kromer, biskup warmiński – dziejopis wieku XVI (Poznań, 1869) Bolesław Chrobry i Otto III w Gnieźnie (Lwów, 1869) Austria wobec trzeciego rozbioru Polski (Lwów, 1870) Szczerbiec i złote wrota kijowskie (Kraków, 1869) Konstytucja 3 maja i mocarstwa niemieckie (Lwów, 1873) Cudzoziemcy w Polsce (Lwów, 1876) Elekcja w Rzeszy r. 1519 (Warszawa, 1876) Filip Auril i jego pobyt w Polsce (Warszawa, 1877)

Крыніцы

Літаратура

Gąsiorowski A., Topolski J. (red.) Wielkopolski Słownik Biograficzny. — Warszawa-Poznań: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1981. — S. 426-427. — ISBN 83-01-02722-3.

Спасылкі

Працы Ксаверыя Ліске ў сэрвісе Polona.pl

Катэгорыя:Нарадзіліся 18 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:Памерлі 27 лютага Катэгорыя:Памерлі ў 1891 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Львове Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Археографы Польшчы Катэгорыя:Медыевісты Польшчы Катэгорыя:Рэктары Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі ведаў Катэгорыя:Члены Польскага гістарычнага таварыства