Платон Іларыёнавіч Майбарада (; ) — украінскі кампазітар. Брат Георгія Майбарады. Народны артыст Украіны (1968). Народны артыст СССР (1979).

Біяграфія Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1947, клас Л. Равуцкага). Працаваў пераважна ў песенным жанры. У творчасці выкарыстоўваў формы, блізкія да ўкраінскага фальклору. Аўтар «Гераічнай уверцюры» для сімфанічнага аркестра (1947), вакальна-сімфанічнай паэмы «Таполі» (1966), папулярных песень, у т.л. «Ручнічок», «Родная маці мая», «Мы пойдзем, дзе травы паніклі», «Кіеўскі вальс», апрацовак народных песень, музыкі да драматычных спектакляў і кінафільмаў.

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1950). Дзяржаўная прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі (1962).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Украіны Катэгорыя:Народныя артысты СССР