«А́кты Літо́ўскай ме́трыкі» () — зборнік дакументаў з Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага за 1413—1507 гады. Выдадзены гісторыкам права Ф. І. Леантовічам у Варшаве (т. 1, вып. 1—2, 1896—1897).

Змест У выданне ўключана больш за 750 дакументаў на старабеларускай і лацінскай мовах, якія былі выяўлены ў 66 кнігах-копіях, што захоўваліся ў Варшаўскім архіве.

Матэрыялы пераважна тычацца Беларусі і Літвы, часткова — Украіны і Падляшша. Большасць з іх асвятляе сацыяльна-эканамічныя і сацыяльна-прававыя адносіны: прывілеі вялікіх князёў на зямельную ўласнасць і прыгонных сялян; судовыя дакументы; дагаворы куплі-продажу маёнткаў; прывілеі на корчмы, мыта, дзяржаўныя пасады і інш.

З публічна-прававых актаў у зборніку змешчаны агульназемскія прывілеі XV стагоддзя і абласныя прывілеі XVI стагоддзя.

Бібліяграфія Акты Литовской Метрики / собраны заслуженным профессором Императорского Варшавского университета Ф. И. Леонтовичем. — Варшава : издание Императорского Варшавского университета, 1896―1897 (Типография Варшавского учебного округа). — 30 см. — Часть текста на латинском языке. — Т. 1, вып. 1: 1413―1498 гг. — 1896. — , 169 с. Акты Литовской Метрики / собраны заслуженным профессором Императорского Варшавского университета Ф. И. Леонтовичем. — Варшава : издание Императорского Варшавского университета, 1896―1897 (Типография Варшавского учебного округа). — 30 см. — Часть текста на латинском языке. — Т. 1, вып. 2: 1499―1507 гг. — 1897. — , 200, LV с.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Кнігі 1896 года Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1897 года