А. Літвін (сапраўднае імя: Шмуіл Гурвіч; 1862, Мінск, — 6 сакавіка 1943, Нью-Ёрк) — яўрэйскі пісьменнік, журналіст, фалькларыст, этнограф, выдавец. Пісаў галоўным чынам на ідышы.

Біяграфія Вучыўся ў хедары, затым займаўся самаадукацыяй, быў прыватным настаўнікам. З імкнення да фізічнай працы пакінуў гэтую справу, масціў брук, працаваў сталяром, ​​наборшчыкам, бухгалтарам, прадаўцом. У 1901 годзе эміграваў у ЗША, працаваў рабочым на абутковай фабрыцы ў Нью-Ёрку, газетчыкам, публікаваў у яўрэйскім друку (галоўным чынам у «Форверц») вершы, нататкі і навукова-папулярныя артыкулы пра родную гісторыю. Літаратурную дзейнасць ён пачаў яшчэ ў 90-я гады XIX ст. вершамі на рускай мове ў пецярбургскім часопісе «Родіна», друкаваўся ў іншых рускіх выданнях, пісаў таксама на іўрыце, а першы артыкул на ідышы — Эрэц ізроіл ун ірэ гэлдн (Ізраільская зямля і яе героі) — змясціў у газеце «Дэр ід».

Пасля вяртання дамоў (1905) жыў у Варшаве і Вільні, выдаваў у Вільні грамадска-літаратурны і навукова-папулярны часопіс «Лэбм ун вісншафт» (Жыццё і навука, 1909-12). Пазней вярнуўся ў Нью-Ёрк (1914). Быў рэдактарам выдавецтва Капітлэх гістор’е, дзе публікаваў навукова-папулярныя кнігі пра яўрэйскую гісторыю, з 1920-х гг. супрацоўнічаў з газетамі «Форверц», «Ідышэр кэмфэр», «Моргн журнал», «Цайт», «Цукунфт» і інш. Асвятляў розныя пытанні яўрэйскага выхавання, спажывецкай і крэдытнай кааперацыі, звароту яўрэяў да прадукцыйнай працы.

У Беларусі прымаў удзел у бундаўскіх гуртках, адзін з заснавальнікаў першага гуртка Паалей Цыён у Менску, у віленскі перыяд падтрымліваў сувязі з Бундам; пачынальнік руху Паалей Цыён у ЗША, каля горада Плэйнфілд заснаваў яўрэйскую кааператыўную працоўную калонію Гармонія і «лясную школу» ў ёй.

У 1905-14 гг. сабраў шырокі фальклорны матэрыял, звесткі пра розныя бакі яўрэйскага побыту, якія пасля выкарыстаў у нарысах для газеты «Фрайнд» (1911-12) і ў сваёй найважнейшай працы «Ідышэ нэшомэс» (Яўрэйскія душы). Большасць народных песень, казак і анекдотаў, сабраных ім, захоўваліся ў архіве ІВО і бібліятэцы Яўрэйскай тэалагічнай семінарыі.

У Амерыцы жыў бедна і адзінока, наведваў яўрэйскія фермы, наймаў частку пакоя ў нью-ёркскім раёне Коні-айланд, дзе і памёр.

Бібліяграфія Напісаў, пераклаў і склаў кнігі Каўцкі. Дзі монархістышэ ун парламэнтарышэ зэлбстхэршунг (Варшава: Прогрэс, 1906), 34 ст. Ін арбайт ун нойт (Вільня, 1908), 87 ст. — Праца і бяда, вершы Фунэм хэйдэршэн пінкэс (Вільня: Дзі вэлт, 1908), 87 ст. — З хронікі хедара Ін дэр наер хэйм, білдэр фун нюёркэр гэто (тамсама, 1908), 87 ст. — На новай радзіме: вобразы нью-ёркскага гета Ін подрад, поэмэ (Лэбм ун вісншафт, 1909), 45 ст. Шомер ун зайн роман (Нью-Ёрк, 1910) Айзік Мэер Дзік (1911) Ундзэр нае шул: хрэстаматыя (Варшава, 1913), 230 ст. разам з Левіным і Лукоўскім Момэнтн ун пэрзонэн ін дэр ідышэр гэшыхтэ (New York: Folksbildung, 1915), 173 ст. Ахашвэйрэш, пурымшпіль (Літэрарышэр фарлаг, 1916), 32 ст. Ідышэ нэшомэс (New York: Фолксбілдунг, 1916—1917) Лэковэд пэйсах (1938), 62 ст. — зборнік артыкулаў і народнай мудрасці У перакладзе Абрама Карыва на іўрыт «Нешамот бе-ізраэль» (1943/1944)

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі