Баранцэ́вічы () — шляхецкі род герба «Юноша». Прадстаўнікі роду ў XVI—XVIII стагоддзях валодалі землямі ў Новагародскім ваяводстве і Вількамірскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, а пазней, у XIX стагоддзі — жылі ў Навагрудскім і Ігуменскім паветах Мінскай губерні Расійскай імперыі.

Гісторыя Паводле сямейных паданняў і пададзеных дакументаў, родапачынальнікам лічыцца Сямён, які 5 верасня 1532 года атрымаў прывілей ад караля Жыгімонта Аўгуста на маёнтак Ухаловічы ў Новагародскім ваяводстве, а ў 1538 годзе — зямлю ад князя Юрыя Алелькавіча. Аднак сучасныя даследчыкі, у прыватнасці А. Рахуба, адзначаюць, што пачатковая генеалогія роду не распрацавана, а звесткі пра XVI стагоддзе могуць быць сфальсіфікаваныяЗаўвага А. Рахубы ў «Гербоўніку беларускай шляхты»..

У XVII стагоддзі род перамясціўся на поўнач, у Вількамірскі павет, дзе прадстаўнікі другога і трэцяга пакаленняў валодалі маёнткам Азеле-Тавяна. У XVIII стагоддзі Баранцэвічы вярнуліся на Навагрудчыну. У 1810 годзе гродскі суд Нясвіжскай ардынацыі пацвердзіў, што прадстаўнікі роду, Іван і Францішак з сынамі, былі запісаны па рэвізіі ў ліку чыншавай шляхты.

Баранцэвічы былі прызнаны ў дваранстве пастановамі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 10 мая 1834 і 19 жніўня 1853 гадоў. Канчатковае зацвярджэнне ўказам Сената адбылося 25 чэрвеня 1858 года (указ № 4175).

Род Баранцэвічаў быў пароднены з такімі шляхецкімі радамі як Цеханавецкія, Нарановічы, Скроцкія, Гасціўскія, Даманеўскія, Салаўі, Паўлікоўскія, Касцюкевічы, Янкоўскія, Трыбелі, Дзічкоўскія, Казарскія, Тарлоўскія, Корзуны і Станкевічы.

Уладанні У пачатку XVI стагоддзі роду належаў маёнтак Ухаловічы з адным сялянскім дваром у Навагрудскім ваяводстве і зямля КутнеўскаяПрывілей і дароўны запіс актыкаваны 07.02.1604 у Навагрудскім земскім судзе..

У XVII стагоддзі Васіль і яго нашчадкі валодалі маёнткам Азеле-Тавяна (часткамі і цалкам) у Вількамірскім павеце. Дзельчы запіс на гэты маёнтак паміж братамі датуецца 1657 годамДзельчы запіс актыкаваны 15.06.1657 у Навагрудскім гродскім судзе.. У 1702 годзе Крыштоф Баранцэвіч саступіў сваю долю ў Азеле-Тавяна брату Гальяшу за грашовую кампенсацыюКвітацыйны дакумент ад 01.05.1702..

У XIX стагоддзі Баранцэвічы жылі пераважна на арандаваных землях або ў дробных шляхецкіх засценках. Прадстаўнікі роду жылі ў засценку Ініца (на зямлі князёў Радзівілаў), фальварку Міратычы і ваколіцы Гарачкі Навагрудскага павета. У канцы XIX стагоддзя Уладзіслаў Баранцэвіч жыў у маёнтку Вальдэмарава, а пазней у горадзе Навагрудку. Іншая галіна роду асела ў Ігуменскім павеце, дзе Адам (нар. 1835) і яго нашчадкі жылі ў фальварку Куцень. Таксама члены роду жылі ў ваколіцы Барок і горадзе Мінску.

Радавод

1. Сямён, атрымаў прывілей на маёнтак Ухаловічы (1532) і зямлю Кутнеўскую (1538) 2/1. Васіль, валодаў маёнткам Азеле-Тавяна ў Вількамірскім павеце 3/2. Васіль, валодаў часткай маёнтка Азеле-Тавяна 5/3. Гальяш, жонка — Кацярына 7/5. Францішак (нар. 1726), жонка — Феліцыяна 9/7. Мікалай (нар. 1775), жонка — Ганна з Цеханавецкіх 16/9. Іван (нар. 1815) 17/9. Карл (нар. 1818) 18/9. Францішак (нар. 1821) 10/7. Антон (нар. 1762) 19/10. Міхаіл (нар. 1797), жыў у засценку Ініца 20/10. Нікадзім (нар. 1800), жонка — Марыяна з Салаўёў 31/20. Адам (нар. 1835), жыў у фальварку Куцень (Ігуменскі павет); жонка — Юзэфа Дзічкоўская 42/31. Іван (нар. 1876), жыў у фальварку Куцень 43/31. Адам (нар. 1879) 11/7. Андрэй (нар. 1781), жонка — Караліна з Нарановічаў 21/11. Міхаіл (нар. 1825), жонка — Ева з Паўлікоўскіх 32/21. Казімір (нар. 1852) 8/5. Іван (нар. 1731) 12/8. Сымон (нар. 1747), жыў у засценку Ініца Навагрудскага павета; жонка — Разалія са Скроцкіх 22/12. Фама (нар. 1791), жыў у фальварку Міратычы; жонка — Анэля з Касцюкевічаў 33/22. Адам (нар. 1826), жыў у фальварку Міратычы; жонка — Вікенціна з Казарскіх 44/33. Іосіф-Ігнаці (хр. 1866) 45/33. Антон (хр. 1869) 46/33. Пётр-Павел (хр. 1872) 47/33. Баляслаў (хр. 1877) 34/22. Канстанцін (нар. 1828) 35/22. Ігнат (нар. 1831), жонка — Міхаліна з Тарлоўскіх 48/35. Іосіф-Францішак (нар. 1868), жыў у засценку Ініца 23/12. Міхаіл (нар. 1787), жыў у засценку Ініца; жонка — Валерыя з Касцюкевічаў 36/23. Антон-Францішак (нар. 1828), жыў у ваколіцы Барок; жонка — Тэкля з Корзунаў 37/23. Ян-Вінцэнт (нар. 1831), жонка — Цэліна Стругалкава 49/37. Рамуальд, жыў у Мінску; жонка — Ідалія са Станкевічаў 50/37. Эдуард (нар. 1861) 13/8. Вікенцій (нар. 1773), жонка — Анэля з Гасціўскіх 24/13. Карл (нар. 1810), жонка — Юльяна Янкоўская 38/24. Іван (нар. 1856) 14/8. Францішак (нар. 1775), жонка — Магдалена з Нарановічаў 25/14. Гальяш-Іван (нар. 1816) 26/14. Бярнард (нар. 1827) 27/14. Каэтан-Фелікс (1821—1883), жыў у ваколіцы Ініца і Навагрудку; жонка — Францішка Трыбель 39/27. Уладзіслаў (нар. 1868), жыў у маёнтку Вальдэмарава і Навагрудку 15/8. Андрэй (нар. 1770), жонка — Разалія з Даманеўскіх 28/15. Дыянісі (нар. 1804), жыў у ваколіцы Гарачкі 29/15. Вікенцій (нар. 1812), жыў у ваколіцы Гарачкі 40/29. Андрэй (нар. 1851) 41/29. Іосіф (нар. 1854) 51/41. Эдуард-Станіслаў (нар. 1891) 30/15. Дамінік (нар. 1821), жыў у ваколіцы Гарачкі 6/3. Крыштоф, саступіў долю ў маёнтку брату (1702) 4/2. Іван, валодаў часткай маёнтка Азеле-Тавяна (1657)

Крыніцы

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя