Гунунг-Тахан () або Тахан — найвышэйшая вяршыня паўвострава Малака. Вышыня — 2190 м. Частка горнага хрыбта Тахан у складзе горнага ланцуга Тэнасерым, які цягнецца ад Бірмы на поўначы да самага поўдня Малакскага паўвострава.
Размешчана ў Малайзіі, у штаце Паханг. Упершыню звесткі пра Гунунг-Тахан былі апублікаваны расійскім даследчыкам Міклуха-Маклаем у 1876 годзе, пасля правядзення ім у 1875 годзе этнаграфічнай экспедыцыі па паўвостраве Малака. Цяпер вяршыня Гунунг-Тахан знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Таман-Негара. Катэгорыя:Горы Малайзіі