Наталля Аляксандраўна Бабіч (нар. ) — беларускі гісторык, архівіст.

Біяграфія Нарадзілася 7 мая 1981 года. Скончыла сярэднюю школу горада Мінска ў 1998 годзе. У 2008 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі працуе са жніўня 1998 года. Займала пасады архівіста 2-й катэгорыі аддзела інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў, з чэрвеня 1999 года — архівіст І катэгорыі, у лістападзе 1999 — верасні 2001 года — вядучы архівіст. У верасні 2006 года вярнулася на працу ў архіў, займала пасаду вядучага архівіста аддзела інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў. З лістапада 2006 года пераведзена на адпаведную пасаду ў аддзеле аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, з лютага 2007 года — вядучы навуковы супрацоўнік. Выконвае абавязкі сакратара дырэкцыі.

Навуковая дзейнасць Займалася забеспячэннем працы чытальнай залы, выкананнем біяграфічных і генеалагічных запытаў. Удзельнічае ў стварэнні навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва і ўкараненні аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, займаецца ўвядзеннем інфармацыі ў базу дадзеных «Радавод» і іншыя, стварэннем лічбавых копій дакументаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 7 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1981 годзе Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ