Глінаўка, таксама Малі́не () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 8 км ад Дукштаў, на правым беразе ракі Віліі (Нярыс), каля аўтамабільнай дарогі , насупраць вёскі Панары.
Вёска размешчана на тэрыторыі Нярыскага рэгіянальнага парку. На рацэ ля вёскі Глінаўскі перакат.
Гісторыя У XIX стагоддзі Глінаўка была шляхецкім засценкам у Віленскім павеце. Паводле звестак 1866 года, тут быў 1 двор, у якім пражывалі 7 жыхароў, усе каталіцкага веравызнання.
У пачатку XX стагоддзя засценак Глінаўка ў Мейшагольскай воласці Віленскага павета, які належаў Іскрыцкаму. Паводле звестак 1905 года, у засценку пражывалі 3 чалавекі (2 мужчыны і 1 жанчына), а плошча зямельнай маёмасці была 3 дзесяціны.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Глінаўку занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Глінаўка разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна