Русяны, таксама Русе́най () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 1 км ад Дукштаў, на ўскрайку Дукштаўскай дубровы, у даліне ракі Дукшты, побач з мяжой Нярыскага рэгіянальнага парку.
Гісторыя Вядома з сярэдзіны XIX стагоддзя. Вёска Русяны пазначана на плане маёнтка Дукшты 1846 года. Паводле звестак парафіяльнага спісу 1861—1864 гадоў, у вёсцы пражывалі сем’і Гімбутаў, Гадлеўскіх, Гурскіх, Кармазінаў, Казлоўскіх, Міцкевічаў, Рыбалтовічаў, Садзановічаў, Тыраў і ВайлейкаўDūkštų Šv. Onos parapijos gyventojų 1861—1864 m. sąrašas.
У другой палове XIX стагоддзя вёска ў Мейшагольскай воласці Віленскага павета, якая адносілася да дзяржаўнага маёнтка Дукшты. Па стане на 1880-я гады ў вёсцы было 2 двары, у якіх пражывалі 28 жыхароў (усе каталікі); 13 рэвізскіх душ.
Паводле звестак 1905 года, у вёсцы пражывала 37 чалавек (17 мужчын і 20 жанчын), а плошча зямельнай маёмасці была 34 дзесяціны.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Русяны занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Русяны разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна