Шашэльгішкі, або Шаша́льгішкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Сужанскай сянюніі.
Гісторыя Шашэльгішкі вядомы прынамсі з другой паловы XIX стагоддзя як шляхецкі засценак у Віленскім павеце Віленскай губерні. Пасля 1861 года ў Немянчынскай воласці Віленскага павета. Каля 1890 года быў 1 двор з 9 жыхарамі, усе рыма-каталікі.
На пачатак XX стагоддзя ўласнасць графа Тышкевіча. У 1905 годзе ў засценку жылі 17 чалавек (12 мужчын і 5 жанчын), а плошча зямельнай маёмасці была 50 дзесяцін.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Шашэльгішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Немянчын Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
У 1934 годзе з суседніх Сужанаў у Шашэльгішкі пераехаў беларускі паэт Стары Улас, дзе атрымаў зямлю ад графа Тышкевіча за доўгую службу ляснічым, займаўся земляробствам, тут ён і памёр у 1939 годзе.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Шашэльгішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Вядомыя асобы
Стары Улас (1865 — 1939, Шашэльгішкі), беларускі паэт, публіцыст і этнограф.
Крыніцы
Літаратура