Карабельная ма́чта (, С.43) — вертыкальная (часам крыху нахіленая) металічная або драўляная канструкцыя, якая ўсталёўваецца звычайна ў дыяметральнай плоскасці карабля і ўзвышаецца над яго верхняй палубай. На сучасных караблях мачты прызначаны для размяшчэння радыёлакацыйных і аптычных сродкаў назірання, упраўлення караблём, сувязі, узняцця сцяжковых і іншых сігналаў, нясення хадавых агнёў. Мачты вырабляюць звычайна ў выглядзе шматярусных канструкцый і моцна замацоўваюць ў палубах. На транспартных суднах да мачт мацуюць грузавыя стрэлы. На парусных суднах мачта з’яўляецца асновай агульнага рангоўта. Яна трымаецца вертыкальна дзякуючы стаячаму такелажу і служаць для пастаноўкі парусоў. Першая ад носа карабля мачта называецца фок-мачта, другая — грот-мачта (у шчатмачтавых суднаў іх можа быць 2-3, адрозніваюцца парадкавым нумарам), трэцяя (найбліжэйшая да кармы) — бізань-мачта. На буйных парусных суднах мачты робяцца з трох частак (змацоўваюцца бугелямі): ніжняя мачта (праходзіць цераз палубу і мацуецца да кіля), вышэй за яе — стэньга, далей — брам-стэньга. На малых суднах мачта робіцца цалкам з аднаго дрэва. Сучасныя караблі маюць фок- і грот-мачты.

Літаратура Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X. Катэгорыя:Такелаж