Аперацыя «Паўднёвая дзіда» () — ваенная і разведвальная кампанія ЗША, накіраваная на барацьбу з меркаванымі сеткамі наркагандлю ў Заходнім паўшар’і. Кампанія была афіцыйна прадстаўленая 13 лістапада 2025 года міністрам абароны ЗША Пітам Хегсетам на загад прэзідэнта Дональда Трампа.
На фоне асцярог адміністрацыі Трампа з нагоды абароны ЗША ад наркагандлю і абвастрэння напружанасці паміж ЗША і Венесуэлай, амерыканцы пачалі разгортваць ваенныя сілы ў Карыбскім моры, а затым наносіць авіяўдары па суднах, якія, па сцвярджэнні адміністрацыі Трампа, займаюцца кантрабандай наркотыкаў у ЗША.
Да канца лістапада 2025 года амерыканцы сканцэнтравалі ў рэгіёне найвялікшую ваенную прысутнасць з часоў Карыбскага крызісу. 22 лістапада высокапастаўленыя чыноўнікі адміністрацыі Трампа паведамілі агенцтву Reuters, што ЗША гатовыя пачаць новы этап аперацый супраць Венесуэлы. Чыноўнікі заявілі, што на новым этапе асноўны ўпор будзе зроблены на таемныя аперацыі.
3 студзеня 2026 года ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле і заявілі аб затрыманні Нікаласа Мадура разам з жонкай
Гл. таксама Захоп танкера Skipper
Крыніцы
Катэгорыя:Лістапад 2025 года Катэгорыя:Снежань 2025 года Катэгорыя:Канфлікты 2025 года Катэгорыя:2025 год у ЗША