Аперацыя «Народ як леў» (, таксама — Аперацыя «Узыходзячы леў») — 12-дзённая ваенная кампанія, якая праводзілася Ізраілем з 13 па 25 чэрвеня 2025 года ў рамках Ірана-ізраільскай вайны.
Канфлікт паміж Іранам і Ізраілем пачаўся пасля Ісламскай рэвалюцыі (1979). Іран стаў ужываць рэзкую антыізраільскую рыторыку, падтрымліваць варожыя Ізраілю ўзброеныя групоўкі, а таксама развіваць ядзерную і ракетную праграмы, якія Ізраіль лічыць пагрозай. Пасля ўварвання ХАМАС у Ізраіль (2023) канфлікт абвастрыўся, што прывяло да прамога абмену ўдарамі паміж Іранам і Ізраілем у 2024 годзе і ўзмацнення міжнароднай заклапочанасці з нагоды іранскіх ядзерных распрацовак.
У рамках аперацыі Ізраіль нанёс удары па ядзернай інфраструктуры Ірана, уключаючы аб’екты ў Нетэнзе, у Ісфахане, Форда і Араку (Эраку). Разам з гэтым, бамбардзіроўкам падвергліся іранскія ваенныя базы, авіяцыя, сродкі СПА, пускавыя ўстаноўкі і ракеты «зямля-зямля», аб’екты ваеннай прамысловасці і нафтагазавая інфраструктура, а таксама будынак дзяржаўнага тэлеканала.
Іран правёў у адказ ваенную аперацыю «Праўдзівае абяцанне 3», у рамках якой абстрэльваў Ізраіль балістычнымі ракетамі і дронамі.
Гл. таксама Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023)
Крыніцы
Катэгорыя:Чэрвень 2025 года Катэгорыя:Канфлікты 2025 года Катэгорыя:Ірана-ізраільскі канфлікт