Адка́знасць — катэгорыя, якая выражае свядомыя адносіны сацыяльных груп або асобы да патрабаванняў грамадства, яго нормаў і каштоўнасцей.
Віды адказнасці У адпаведнасці са сферамі праяўлення адрозніваюць палітычную, маральную, юрыдычную і іншыя віды адказнасці. У залежнасці ад яе носьбіта вылучаюць індывідуальную (асабістую) і калектыўную адказнасць.
Адказнасць асобы У індывіда адказнасць фарміруецца як вынік яго здольнасці вызначаць свой спосаб існавання і паводзіны.
Перадумовай асабістай адказнасці ў філасофіі лічыцца адзінства чалавечай жыццядзейнасці і неабходнасці апасродкавання ўздзеяння свядомасцю і выбарам самога індывіда. Таму чалавек здольны самавызначацца ў адносінах да свайго сучаснага і мінулага жыцця, быць «аўтарам» сваіх дзеянняў і учынкаў, г. зн. браць адказнасць за іх на сябе. Ён усталёўвае ў рэальнасці пэўны парадак маральнасці, свабоды і належнага існавання, якія не залежаць ад наяўных умоў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Філасофскія паняцці Катэгорыя:Сацыялогія Катэгорыя:Права Катэгорыя:Этыка