Маста́цкае адлюстрава́нне — спецыфічная форма асваення рэчаіснасці. Метадалагічнай асновай разумення яго сутнасці з’яўляецца тэорыя адлюстравання, якая раскрывае агульныя заканамернасці і спосабы адэкватнага спасціжэння свету.

Гістарычнае развіццё канцэпцыі Ужо ў антычнасці піфагарэйцы, а потым Платон і Арыстоцель сцвярджалі ідэю аб мімесісе (перайманні) як асноўным эстэтычным прынцыпе і сутнасці мастацтва. Прынцып наследавання прыродзе быў дамінантай у эстэтычных трактоўках эпохі Адраджэння і класічнай эстэтыцы XVI—XVII стагоддзяў. Пазней Гётэ выступаў супраць змешвання прыроды і мастацтва, а таксама супраць недаацэнкі суб’ектыўнай творчасці «сапраўднага мастака». М. Г. Чарнышэўскі замацаваў у тэорыі мастацтва паняцце «ўзнаўленне». Сцвярджэнне ў мастацтве прынцыпу канкрэтна-гістарычнага ўзнаўлення абумоўлівае рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці.

У беларускай думцы Канцэпцыя актыўнага ўздзеяння мастацтва на духоўны свет чалавека праяўлялася ў адраджэнні антычнай тэорыі мімесісу (М. К. Сарбеўскі), развівалася Ф. Скарынам, М. Гусоўскім, Сімяонам Полацкім і іншымі. У эпоху Асветніцтва элементы мастацкага адлюстравання выявіліся ў арыентацыі на пазнавальныя і выхаваўчыя функцыі мастацтва (А. Доўгірд, Л. Бароўскі).

К. Каліноўскі, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка, А. і І. Луцкевічы, А. Гарун і іншыя развівалі ўяўленне пра мастацкую праўду як адлюстраванне праўды жыцця, гісторыі і самабытнай культуры беларускага народа.

Сутнасць Мастацкае адлюстраванне прадугледжвае асабістыя адносіны творцы да аб’ектаў, што пазнаюцца. Сэнс мастацкага абагульнення заключаны ў адборы істотнага і заканамернага, у раскрыцці тыповых характараў і сітуацый.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Эстэтыка Катэгорыя:Філасофія мастацтва