Амафо́рмы (ад  — аднолькавы +  — форма, выгляд, абрыс) — амонімы, словы, якія ў асобных граматычных формах супадаюць гучаннем і напісаннем, але не супадаюць значэннем. Амаформы з'яўляюцца разнавіднасцю частковай аманіміі.

Прыклады Амаформы могуць быць словамі той самай або розных часцін мовы: «го́ры» (назоўны склон множнага ліку назоўніка «гара») і «го́ры» (месны склон адзіночнага ліку назоўніка «гора»); «кліч» (назоўнік) і «кліч» (дзеяслоў загаднага ладу); «ву́сны» (назоўнік) і «ву́сны» (прыметнік).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Лексікалогія Катэгорыя:Семантыка