Акано́м — кіраўнік панскай гаспадаркі, наглядчык за працай у фальварку на Беларусі ў перыяд феадалізму і капіталізму. Тэрмін вядомы з канца XVI стагоддзя.

Функцыі і статус Аканом нёс адказнасць за ўсю гаспадарчую дзейнасць у маёнтку, трымаў пад кантролем суд над сялянамі і кіраваў зборам падаткаў. На яго ўскладаўся абавязак кантролю за падуладнымі яму намеснікамі асобных фальваркаў. Ён таксама вёў усю гаспадарчую справаздачнасць, якую прад’яўляў на рэвізію гаспадару ці яго адміністратару.

Пасаду аканома ў большасці выпадкаў займалі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:Сацыяльныя групы Катэгорыя:Сельская гаспадарка ў Беларусі