Арты́кул во́інскі — першы вайскова-крымінальны і вайскова-працэсуальны кодэкс Расіі.

Гісторыя Распрацаваны ў перыяд стварэння Пятром І рэгулярнай арміі. Выдадзены ў 1715 годзе. Нормы Артыкула воінскага выкарыстоўваліся таксама ў агульнацывільных судах. Дзейнічаў да выдання ў 1839 годзе вайскова-крымінальны статута.

Змест і значэнне Паводле Артыкула воінскага, найбольш цяжкімі злачынствамі лічыліся здрада, замах на воінскіх начальнікаў, невыкананне загаду, дзеянні супраць дзяржавы, арміі і іншыя. Дакумент прадугледжваў розныя меры пакарання: біццё бізунамі, шпіцрутэнамі, клеймаванне жалезам, высылку на катаргу, пакаранне смерцю і іншыя.

Артыкул воінскі змяшчаў таксама палажэнні аб вартаўнічай ахове, у яго была ўнесена воінская прысяга і іншае. У XVIII—XIX стагоддзях «артыкулам» называлі, акрамя таго, параграф статута, а таксама ружэйныя прыёмы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вайсковыя статуты Катэгорыя:Узброеныя сілы Расійскай імперыі Катэгорыя:Пётр I Катэгорыя:Гісторыя XVIII стагоддзя Катэгорыя:Крыніцы права ў Рускай дзяржаве Катэгорыя:З’явіліся ў 1716 годзе ў Расіі Катэгорыя:Крыніцы права ў Расійскай імперыі