Аташэ́ ( — літаральна «прымацаваны») — штатная пасада ў пасольствах і місіях, а таксама адзін з малодшых дыпламатычных рангаў.
Спецыялізацыя У міжнароднай дыпламатычнай практыцы існуюць спецыяльныя аташэ: гандлёвы аташэ, фінансавы аташэ, ваенны аташэ, аташэ па пытаннях культуры (культурны аташэ), аташэ па пытаннях друку (прэс-аташэ) і іншыя.
Усе аташэ ўключаюцца ў склад дыпламатычнага прадстаўніцтва і карыстаюцца дыпламатычнымі прывілеямі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дыпламатыя Катэгорыя:Дыпламатычныя рангі Катэгорыя:Пасады