Ар’ерга́рд (ад — задні, тылавы + — варта) — мотастралковая (танкавая) часць (падраздзяленне), якая прызначана для прыкрыцця войскаў у час іх адыходу або маршу ад фронту ў тыл.
Задачы Асноўная задача ар’ергарда — затрымаць наступаючыя сілы праціўніка, каб выйграць час, неабходны для адрыву галоўных сіл, і забяспечыць ім планамерны адыход на новыя рубяжы.
Склад і тактыка Ар’ергард ідзе следам за галоўнымі сіламі. Яго склад, задачы і аддаленасць ад галоўных сіл залежаць ад памеру калоны і баявых абставін. Звычайна асноўныя сілы ар’ергарда ўзмацняюцца ці падтрымліваюцца іншымі спецыяльнымі падраздзяленнямі і авіяцыяй.
Гл. таксама Авангард
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная справа Катэгорыя:Ваенная тактыка Катэгорыя:Воінскія фарміраванні