Аскеты́зм (ад  — які практыкуецца ў чым-небудзь; падзвіжнік) — маральны прынцып, які прадугледжвае строгі лад жыцця, добраахвотнае адмаўленне ад матэрыяльных дабротаў, абмежаванне і прыглушэнне пачуццёвых жаданняў дзеля маральнага самаўдасканалення ці здзяйснення якіх-небудзь сацыяльных ідэалаў. Паводле значэння проціпастаўляецца геданізму, эўдэманізму, эпікурэізму.

Аскетызм у рэлігіі Доўгі час тэарэтычнае абгрунтаванне і практычнае ўвасабленне аскетызму звязвалі з рэлігійным светапоглядам. Яскравым прыкладам рэлігійнага аскетызму ў хрысціянстве з'яўляецца манаства.

Сацыяльны аскетызм Аскетызм уласцівы і розным сацыяльным формам пратэсту. Часам ён разглядаўся як найважнейшая ўмова для мабілізацыі фізічных і духоўных сіл асобы ў барацьбе за ідэі роўнасці і справядлівасці.

Гл. таксама Аскет

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Апрашчэнне Катэгорыя:Рэлігійныя канцэпты Катэгорыя:Манаства Катэгорыя:Хрысціянскія дабрадзейнасці