«Бра́ма» — літаратурны альманах Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Выдаецца раз на год. Першы нумар выйшаў у 2013 годзе. Выданне цалкам беларускамоўнае.

Гісторыя Ідэя стварэння альманаха ўзнікла ў Магілёўскім аддзяленні Саюза беларускіх пісьменнікаў, якое было створана ў 2012 годзе. Першы нумар быў прэзентаваны ў лістападзе 2013 года ў грамадскім цэнтры «Кола». Наклад склаў 200 асобнікаў.

«Брама» стала адным з пяці рэгіянальных літаратурных штогоднікаў, створаных сябрамі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з мэтай ажыўлення літаратурнага жыцця ў абласцях. Аналагічныя выданні: «Новы замак» (Гродна), «Ратуша» (Віцебск), «Жырандоля» (Брэст), «Палац» (Гомель).

Змест У альманаху публікуюцца творы (проза, паэзія, п’есы, пераклад) аўтараў розных пакаленняў, якія жывуць на Магілёўшчыне або звязаны з ёй. У першым нумары былі прадстаўлены творы 27 аўтараў. Сярод іх — п’еса «Бязбацькавічы» Віталя Еўмянькова, натхнёная маўклівымі акцыямі пратэсту, і роздумы Міхася Булавацкага пра Расію.

Крыніцы

Спасылкі Электронныя нумары на сайце «Камунікат»

Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Альманахі Катэгорыя:Саюз беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Культура Магілёва